На БТ паказалі, што расійскі А-50 у Мачулішчах можа ездзіць, але не лётаць

А-50 у Мачулішчах / t.me/modmilby/
А-50 у Мачулішчах / t.me/modmilby/

1 сакавіка ў "Панараме" на тэлеканале "Беларусь 1" у кароткім роліку паказалі, што расійскі самалёт А-50 можа ездзіць па ўзлётнай паласе на аэрадроме ў Мачулішчах (гэта было вядома — на здымках са спадарожніка відаць, што яго пераставілі ў іншае месца). І паабяцалі, што, калі будзе каманда, пакажуць яго ўзлёт. З каментара прапагандыстаў пра нейкі "фэйк" не ўсе тэлегледачы зразумелі, пра што гаворка. На БТ не рашыліся сказаць пра дыверсію і атаку дронаў. Яна, дарэчы, адбылася раніцай 26 лютага.

БТ "адказала" толькі на чацвёрты дзень, а відэа знятае ў прыцемках, дзе не бачныя дэталі, піша @Hajun_BY. Таксама тое, што самалёт перасоўваецца, не азначае, што ён можа лётаць, а яго антэна ў працоўным стане. Усе ракурсы збоку і знізу, а, як вядома, пашкоджанні мусяць быць зверху. Параўноўваючы кадры 1 сакавіка з кадрамі 29 студзеня, відаць, што "талерка" на самалёце выглядае інакш — з'явілася вялікая чорная пляма. Магчыма, у гэтыя дні ішоў спешны рамонт, каб паказаць самалёт і заявіць пра "фэйк".

Мінабароны РБ увечары 1 сакавіка змясціла ў сваім тг-канале фотарэпартаж пра А-50, але пасля выдаліла яго. На гэтых здымках якраз можна ўбачыць чорную пляму на "талерцы".

BYPOL сцвярджае, што 26 лютага ў Мачулішчах пад Мінскам быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50, які праводзіць радыётэхнічную разведку — адсочвае ўкраінскія радыёлакацыйныя станцыі і зенітныя ракетныя комплексы. Беларускія партызаны накіравалі на яго два дроны з выбухоўкай. BYPOL лічыць, што самалёту былі нанесены два пашкоджанні.

На БТ паказалі, што расійскі А-50 у Мачулішчах можа ездзіць, але не лётаць
t.me/modmilby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі