На чэмпіянаце Еўропы Францыя выйграла ў Румыніі — 2:1 (відэа)

На чэмпіянаце Еўропы Францыя выйграла ў Румыніі — 2:1 (відэа)

10 чэрвеня ў Францыі стартаваў чэмпіянат Еўропы па футболе. У Парыжы на Стад-дэ-Франс згулялі французская і румынская зборныя. Францыя вырвала перамогу — 2:1. Матч праходзіў з перавагай гаспадароў поля, але румыны не сядзелі ў глухой абароне — атакавалі і часам небяспечна. Аліўе Жыру на 58-й хвіліне забіў першы гол кантынентальнага першынства. Але радасць французаў была нядоўгай — на 65-й Станку з пенальці забівае гол у адказ.

Здавалася, што будзе нічыя. Аднак на 89-й Дзімітры Пает ударам з-за межаў штрафной пляцоўкі ставіць пераможную кропку.

У суботу, 11 чэрвеня, на Еўра-2015 у групе А згуляюць Албанія і Швейцарыя ("Беларусь 5", 15.45), а таксама дзве пары з групы В — Уэльс і Славакія ("Беларусь 5", 18.45), Англія і Расія ("Беларусь 1", 21.55).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі