На двух выбарчых участках беларусы спрабавалі сфатаграфаваць бюлетэні

Галасаванне на выбарах, ілюстрацыйнае фота
Пра першыя "пазаштатныя сітуацыі" на выбарчых участках паведаміў тэлеграм-канал праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў.
Гаворыцца, што іх зафіксавалі назіральнікі падчас датэрміновага галасавання на "выбарах". Выявілася, што людзі хацелі сфатаграфаваць запоўненыя бюлетэні.
"Камісія своечасова адрэагавала на гэтыя інцыдэнты", — паведамляюць аўтары тг-канала. Іншых падрабязнасцяў няма.
У сакавіку 2023 года ў Беларусі пачаў дзейнічаць абноўлены Выбарчы кодэкс. У ім уведзеная забарона на здымкі запоўненых бюлетэняў. За гэта пагражае штраф да 15 базавых велічыняў (на сёння гэта 630 рублёў).
На выбарах 2020 года многія беларусы фатаграфавалі свае бюлетэні і адпраўлялі іх на альтэрнатыўную платформу падліку галасоў. Гэта дазволіла даказаць шматлікія фальсіфікацыі пры падліку галасоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.