У Вільні выступяць Джамала і Лявон Вольскі
14 чэрвеня на Кафедральнай плошчы Вільні выступяць пераможца сёлетняга "Еўрабачання" Джамала і легенда беларускага року Лявон Вольскі. Канцэрт пачнецца ў 20.30, а паглядзець яго можна будзе ў фэйсбуку "Крамбамбулі" (з 20.40) і на сайце Радыё Свабода.
Мерапрыемства адбудзецца ў Дзень смутку і надзеі, у які Літва ўшаноўвае памяць ахвяр масавай высылкі савецкімі ўладамі нявінных грамадзян у Расію. Канцэрт пад назвай "За нашу і вашу свабоду" арганізуюць падпісант Акту аб незалежнасці Літвы Эмануэліс Зінгерыс і Літоўскі саюз татарскай абшчыны.