На коміка Славу Камісаранку пачалі завочную справу па "спецвытворчасці"

Слава Камісаранка

Слава Камісаранка

Следчы камітэт пачаў на коміка Славу Камісаранку завочную крымінальную справу ў рамках "спецвытворчасці".

Яго вінавацяць у "распальванні варожасці", "паклёпе на Лукашэнку" і "абразе Лукашэнкі".

Камісаранка пакінуў Беларусь, уцякаючы ад палітычнага пераследу пасля падзеяў 2020 года. Сярод яго палітычных жартаў найбольш вядомы вобраз "Чык-Чырыка".

Раней "спецвытворчасць" пачыналі супраць палітыкаў, экспертаў і блогераў. Цяпер Следчы камітэт дабраўся да стэндапераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі