На пахаванне памерлай ад COVID-19 пабаяліся прыйсці нават блізкія сябры

На пахаванне памерлай ад COVID-19 пабаяліся прыйсці нават блізкія сябры

У Віцебску пахавалі 73-гадовую Аляксандру Чэпік, якая 30 сакавіка памерла ў мясцовай лякарні. На пахаванне пабаяліся прыйсці нават блізкія сябры. Чэпік памерла раней за акцёра Віктара Дашкевіча, які лічыцца першым выпадкам смерці пацыента з каранавірусам у нашай краіне, паведамляе Радыё Свабода.

У пасведчанні аб смерці жанчыны напісана "іншая вірусная пнеўманія (COVID-19)". Па словах дачкі Наталлі Чэпік, у маці спачатку дыягнаставалі пнеўманію, а потым знайшлі і каранавірус. Апошнія 5-6 дзён яна знаходзілася на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Дзе магла заразіцца маці, дачка не ведае. За мяжу яны не ездзілі.

На пахаванне прыйшлі толькі Наталля Чэпік, праваслаўны святар ды "людзі, якія капалі" дол. Наталля была ў масцы і пальчатках. Труна была закрытая, дазволілі толькі прыадчыніць вечка труны, каб апошні раз убачыць маці.

"Да труны і цела нельга было дакранацца", — кажа жанчына.

На пахаванне памерлай ад COVID-19 пабаяліся прыйсці нават блізкія сябры
Станоўчы тэст на каранавірус / svaboda.org
На пахаванне памерлай ад COVID-19 пабаяліся прыйсці нават блізкія сябры
Пасведчанне аб смерці / svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі