На палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк пачалі яшчэ адну крымінальную справу

Паліна Шарэнда-Панасюк / facebook.com/Andrei.Sharenda
Паліна Шарэнда-Панасюк / facebook.com/Andrei.Sharenda

На палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк пачалі чарговую крымінальную справу. Пра гэта напісаў у сацсетках яе муж Андрэй.

Па яго словах, 9 кастрычніка Паліна выйшла з ШІЗА (штрафнога ізалятара), дзе правяла 40 сутак. Але адміністрацыя падрыхтвала на яе паперы па змяшчэнні ў памяшканне камернага тыпу на два месяцы.

"Магчыма, Паліна ўжо знаходзіцца там.

Таксама стала вядома, што на Паліну заведзена чарговая крымінальная справа па частцы 2 артыкула  411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Пасля адбыцця тэрміну ў ПКТ Полю могуць перавесці ў СІЗА-3 г. Гомеля", — паведаміў Андрэй Шарэнда.

Спачатку Паліну асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі: яе абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Лукашэнкі. Пазней ёй дадалі яшчэ 1 год па тым самым артыкуле 411.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі