На Паўночных могілках Мінска развіталіся з Юрыем Навумавым з NEURO DUBEL
На Паўночных могілках Мінска 16 верасня адбылася цырымонія развітання з музыкам Юрыем Навумавым — другім салістам гурта NEURO DUBEL. У ёй прынялі ўдзел блізкія і сябры музыкі, а таксама фанаты гурта.
Як распавядала Еўрарадыё, Навумаў памёр 14 верасня пасля тыдня праведзенага ў лякарні. Музыку шпіталізавалі з паралічом правага боку і падазрэннем на інсульт. Але выявілася, што параліч выкліканы чэрапна-мазгавой траўмай.
Навумаў на два гады перажыў першага саліста NEURO DUBEL Аляксандра Кулінковіча, які памёр ад пнеўманіі ў жніўні 2018-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.