На турніры ў Астраве Вікторыя Азаранка вылецела ў першым жа матчы
Вікторыя Азаранка / Reuters, ілюстрацыйнае фота
На тэнісным турніры ў чэшскай Астраве беларуска Вікторыя Азаранка (24-ы нумар рэйтынгу WTA) прайграла ўжо на старце.
Сёння ў 1/16 фіналу беларуска ў трохсетавым паядынку саступіла расіянцы Кацярыне Аляксандравай (21) — 4:6, 6:4, 2:6. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 20 хвілін.
What a point by Azarenka in Ostrava!!!
— We Are Tennis (@WeAreTennis) October 3, 2022
( @wta) pic.twitter.com/EQarfRKMHA
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.