На волю выйшла палітзняволеная Аксана Зарэцкая
Аксана Зарэцкая
На волю выйшла палітзняволеная Аксана Зарэцкая. Пра гэта піша "Зеркало" са спасылкай на яе сяброў.
Аксана Зарэцкая — трэнер па этыкеце і дзелавых зносінах, культуролаг, магістр педагогікі, заснавальніца Школы дзелавой культуры і этыкету. Яна ўваходзіла ў першы асноўны склад Каардынацыйнай рады.
Зарэцкую затрымалі ў канцы снежня 2022 года. Суд прызначыў ёй 1,5 года калоніі, прызнаўшы вінаватай па "народным" артыкуле 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Тэрмін яна адбывала ў гомельскай калоніі №4.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.