Нацбанк хоча весці больш жорсткую грашова-крэдытную палітыку ў 2014 годзе

"Нацыянальны банк у 2014 годзе не будзе ажыццяўляць змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі на фоне дасягнутых дамоўленасцяў у частцы прыцягнення неабходных аб'ёмаў вонкавых запазычанняў для папаўнення дзяржаўных золатавалютных рэзерваў. Наадварот, падыходы да яе правядзення будуць больш жорсткімі", — гаворыцца ў дакуменце.



Нацбанк паведамляе, што "стаўка рэфінансавання ў студзені 2014 года (цяпер яна роўная 23,5% гадавых. — Еўрарадыё) захаваецца на ранейшым узроўні, а ў далейшым яе змены будуць ажыццяўляцца ў залежнасці ад дынамікі інфляцыі і сітуацыі на фінансавым рынку і насіць плыўны характар".



Таксама Нацбанк заяўляе, што будзе імкнуцца падтрымліваць высокія даходы па рублёвых укладах— большыя, чым у замежнай валюце. Нацбанк спадзяецца, што гэта "будзе спрыяць умацаванню даверу да нацыянальнай валюты і дэдаларызацыі эканомікі".



Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі