Намер уладаў рэгуляваць абмен крыптавалюты не паўплывае на працу BYSOL — Стрыжак
Крыптавалюта / pexels.com
Праца фонду BYSOL наўрад ці пацерпіць ад намеру беларускіх уладаў зарэгуляваць абмен крыптавалюты. Пра гэта тг-каналу "Позірк" заявіў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.
"Я слаба сабе ўяўляю, каб нехта з нашых бенефіцыяраў меў афіцыйна зарэгістраваны на дзяржаўных біржах крыптагаманец на сённяшні дзень", — кажа ён.
Стрыжак падкрэсліў, што абсалютна ўсе плацежныя механізмы ў Беларусі з'яўляюцца падкантрольнымі ўладам, таму пераводзіць грошы праз іх вельмі небяспечна.
Змены ў заканадаўстве, на яго думку, "могуць мець нейкія наступствы для людзей, якія карысталіся льготамі".
Як распавядала Еўрарадыё, МУС хоча ўнесці змены ў заканадаўства, якія забароняць абмен крыптавалюты паміж фізічнымі асобамі. У МУС заяўляюць, быццам махляры могуць канвертаваць скрадзеныя грошы праз такія абмены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.