Біткоін як долар: МУС хоча забараніць фізасобам мяняць крыптавалюту

Калі змены прымуць, фізасобы змогуць праводзіць аперацыі з крыптавалютамі толькі праз ПВТ — як у “абменніку” / pixabay
Калі змены прымуць, фізасобы змогуць праводзіць аперацыі з крыптавалютамі толькі праз ПВТ — як у “абменніку” / pixabay

МУС хоча забараніць абмен крыптавалюты паміж фізічнымі асобамі. Для гэтага прапрацоўваюцца змены ў закон.

У МУС гэта тлумачаць тым, што махляры могуць канверсаваць скрадзеныя грошы праз такія абмены.

“Для празрыстасці і кантролю такія фінансавыя аперацыі грамадзянам дазволяць праводзіць толькі праз біржы ПВТ. Гэта зробіць немагчымай вывад грошай, атрыманых злачынным шляхам. У такіх умовах махлярам сферы інфармацыйных тэхналогій стане проста нявыгадна працаваць у Беларусі”, — кажа намеснік начальніка ГУПК МУС Аляксандр Рынгевіч.

Зараз у Беларусі можна майніць, набываць і прадаваць крыптавалюту. Але зарабляць на такім купле-продажы забаронена. Такое права маюць толькі рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій.

Калі змены будуць прынятыя, то абмен крыптавалюты стане падобны на абмен замежнай валюты — то бок, памяняць яе можна будзе толькі ў “абменніку” пры ПВТ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі