НАН Беларусі разгледзіць стратэгію і праграму развіцця беспілотных сістэм

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад НАН прарыву з "уласнымі" беспілотнікамі

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад НАН прарыву з "уласнымі" беспілотнікамі / president.gov.by

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі разгледзіць стратэгію і праграму развіцця беспілотных сістэм. Такое даручэнне было атрымана ад прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі. Таксама будуць разгледжаны пытанні штучнага інтэлекту і мікраэлектронікі.

А праект стратэгіі ўкаранення тэхналогій 5G ужо разгледжаны. Кіраўнік НАН і старшыня савета па стратэгічных праектах пры Лукашэнку Уладзімір Гусакоў кажа, што "гэты праект — частка высокатэхналагічнай будучыні Беларусі". 

У ліпені з удзелам Аляксандра Лукашэнкі прайшла нарада, прысвечаная аналізу дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук. Усё пачалося з таго, што восенню 2023-га ён западозрыў: у Акадэміі навук яго падманваюць. Напрыклад, з распрацоўкай "уласнага" электрамабіля ці з "уласнымі" беспілотнікамі. На нарадзе згадваліся "сур'ёзныя пралікі". Аднак прэм'ер Галоўчанка тады заявіў, што навуковая галіна Беларусі не мае патрэбы ў глабальных рэформах. На яго погляд, ёй патрэбна толькі "даналаджванне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі