Народныя амбасады: ці здольныя яны дапамагчы беларусам і як — эфір

Народныя амбасады Беларусі

Народныя амбасады Беларусі

Чым далей, тым больш у беларусаў за мяжой нечакана ўзнікае праблем і непрыемных, а часам і рызыкоўных сітуацый. І трапляюць у іх не толькі тыя, хто выехаў з краіны ў выніку пераследу лукашэнкаўскім рэжымам пасля 2020 года, але часам нават тыя, хто даўно жыве за мяжой, але тым ці іншым чынам задзейнічаны ў жыцці, напрыклад, мясцовай дыяспары. Гэта  праблемы з заменай пашпартоў, легалізацыяй, траплянне пад крымінальны пераслед на радзіме, што часам прыводзіць да праблем па лініі таго ж Інтэрпала. Пералічваць можна доўга. І ў кожнай краіне свая спецыфіка вырашэння гэтых “беларускіх” праблем, з якімі без дапамогі не справіцца. Напрыклад, Народных амбасад і консульстваў.

Ці часта беларусы звяртаюцца да народных амбасадараў і консулаў па вырашэнне сваіх праблем і якія гэта найчасцей праблемы? З якім цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца, дапамагаючы беларусам на месцах, і хто дапамагае самім Народным амбасадам? Чаму ўсё часцей беларусы сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і што з гэтай нагоды могуць змяніць дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дэлегатка Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Еўрапейскі выбар”, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева і кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі