"Не можам напоўніць свае крамы для сваіх людзей" — Качанава
Праверка ад Наталлі Качанавай / t.me/sovrep/
Кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў пятніцу трапіла ў вясковую краму ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці і пазіравала там фотарэпарцёрам. Пасля гэтага яна прызнала праблемы, якія ніяк не могуць вырашыць улады.
"У нас сёння прадпрыемствы выпускаюць такую добрую прадукцыю! — цытуе словы Качанавай яе прэс-служба. — Мы думаем, як нам яе паставіць на экспарт, зрабіць запатрабаванай. І адначасова не можам напоўніць свае крамы для сваіх людзей. Вядома, гэта кепска. Не павінны людзі з гэтай вёскі ездзіць па прадукты і тавары ў Лагойск ці Мінск. Вядома, асартымент павінен быць годным".
Як звычайна, праблемы абяцаюць вырашыць "у бліжэйшы час".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.