"Нечаканы ўдар": Беларуская федэрацыя сучаснага пяціборства аб адмене ЧС

Прадстаўнік сучаснага пяціборства​ / uipmworld.org
Прадстаўнік сучаснага пяціборства​ / uipmworld.org

Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі сучаснага пяціборства Аляксандр Ігнацьеў пракаментаваў перанос чэмпіянату свету па гэтаму віду спорта з Беларусі.

"Гэта істотны ўрон. Мы ўклалі нямала сіл на стадыі падрыхтоўкі да чэмпіянату свету. Яго адмена — нечаканы ўдар для нас", — заявіў Ігнацьеў.

Паводле яго слоў, у Беларусь было б зручна дабірацца спартсменам з розных краін, але цяпер "кожны будзе выказваць свой пункт гледжання". Пакуль жа федэрацыя фармулюе меркаванне аб тым, што адбываецца, а пытанні кампенсацыі, кажа Ігнацьеў, знаходзяцца на стадыі абмеркавання.

7-13 чэрвеня Чэмпіянат свету па пяціборстве і лазернаму бегу павінен быў прыняць Мінск. Але 22 студзеня Міжнародны саюз сучаснага пяціборства заявіў аб пераносе турніру ў іншую краіну з-за нестабільнай сітуацыі ў Беларусі. За адмену спаборніцтва раней выступіў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Да гэтага Мінск пазбавіўся чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. Па той жа прычыне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі