"НЕрасстраляныя": як працаваць з культурай памяці — размова з Сяргеем Будкіным

Сяргей Будкін / Еўрарадыё
Сяргей Будкін / Еўрарадыё

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — адна з самых трагічных у гісторыі Беларусі. Падчас яе сталінскім рэжымам былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Гэта былі выбітныя дзеячы навукі, культуры, палітыкі. Сярод іх — больш за 20 літаратараў: Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Майсей Кульбак і іншыя.

У 2017 годзе да творчасці загінулых літаратараў звярнуўся журналіст і кіраўнік музычнага парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін. Ён прапанаваў беларускім музыкам паўдзельнічаць у запісе праекту і напісаць песні на вершы расстраляных паэтаў. Так нарадзіўся праект "НЕрасстраляныя", які з цягам часу ператварыўся ў маштабную і нават навуковую працу з лекцыямі, фільмам і кнігай.

Днямі выйшла другое выданне кнігі, якое можна замовіць праз бібліятэку "Камунікат". А сам праект у гэтыя дні становіцца часткай глабальнай акцыі "Ноч паэтаў", якая праходзіць па ўсім свеце і да якой можа далучыцца кожны беларус.

З Сяргеем Будкіным, кіраўніком Беларускай рады культуры і аўтара праекту "НЕрасстраляныя", у эфіры Еўрарадыё гутарым пра працу з культурай памяці, сённяшнюю важнасць "Нерасстраляных", саму "Ноч паэтаў" і жыццё беларускіх творцаў падчас вайны і рэпрэсій. 

Дарэчы, прэзентацыя новага выдання кнігі "НЕрасстраляныя" пройдзе 29 кастрычніка ў беластоцкім Тэатры Лялек (у межах фэста "Бардаўская восень — 2022", 19:30) і 30 кастрычніка ў Варшаве ў музеі Вольнай Беларусі ў 18:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі