Згадка пра сталінскія рэпрэсіі зноў знікла з помніка ў мінскім парку

Мемарыял у парку Чалюскінцаў

Мемарыял у парку Чалюскінцаў / калаж @motolkohelp

З мемарыяла ў мінскім парку Чалюскінцаў зноў знікла згадка пра сталінскія рэпрэсіі, піша @motolkohelp.

Паведамляецца, што шыльду з помніка прыбралі каля месяца таму. Шыльда паведамляла: "У гэтым лесе ў 20–30-я гады знішчалі нявінных людзей".

Аналагічная гісторыя была летась: шыльду знялі, помнік абнавілі і праз нейкі час вярнулі на месца. Ці вернуць яе цяпер — невядома

Пра расстрэлы ў Камароўскім лесе (на месцы якога пазней зрабілі парк) згадваў Францішак Аляхновіч у сваёй кнізе ўспамінаў "У капцюрох ГПУ". "У нядзелю звычайна вяртаўся кур'ер з Масквы з прысудамі калегіі ОГПУ, а ў панядзелак пачыналіся расстрэлы", — пісаў ва ўспамінах Аляхновіч. Расстрэлы адбываліся акурат у Камароўскім лесе.

Памятны знак ахвярам сталінскіх рэпрэсій на гэтым месцы паставілі ў 1990 годзе падчас шэсця на "Дзяды". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі