Нік Кэйв выдае Фаўста на новы лад

Аўстраліец Нік Кэйв акрамя некалькіх паспяховых музычных праектаў і занятасці ў кіно вырашыў паспрабаваць сябе ў літаратуры.  У канцы наступнага году франтмэн Grinderman і The Bad Seeds плануе выдаць сваю новую кнігу пад назвай "Смерць Бані Мунро".

Выданнем навэлы займаецца незалежнае брытанскае выдавецтва Canongate Books. Прадстаўнік выдавецтва Джэймі Бінг апісвае новую кнігу Кэйва як "пераказ гісторыі Фаўста на новы лад" і абяцае, што кніга "здзівіць і ўразіць чытачоў".

Паводле сюжэта, галоўны герой навэлы, аўдавелы пасля самагубства сваёй жонкі, адпраўляецца ў вандраванне, каб заглушыць боль згубы і зразумець прычыны дзіўнага ўчынку жонкі.

Мяркуецца, што "Death Of Bunny Munro" будзе выдадзеная і ў выглядзе аўдыёкніжкі, прычым запіс начытае сам Кэйв.

Нагадаем, што першай літаратурнай працай знакамітага выканаўцы з'яўляецца выдадзеная ў 1989-м годзе навэла "And The Ass Saw The Angel", якая зараз карыстаецца культавым статусам у асяроддзі прыхільнікаў "нефарматнай" літаратуры.

Фота: www.motorcitycomic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі