NIVEA MAN адмовілася спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі

NIVEA MAN адмовілася спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі

Брэнд NIVEA MAN адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі 2021 года, калі яго не перанясуць з Беларусі. Пра гэта кампанія паведаміла ў адказе беларусцы, якая задала пытанне ў Instagram. 

NIVEA — адзін з ключавых партнёраў Міжнароднай федэрацыі хакея.

Раней пра свае сумневы наконт спансіравання чэмпіянату заявіў яшчэ адзін брэнд, які традыцыйна вылучае грошы на хакей, — кампанія Škoda. Чэшскаму вытворцу аўтамабіляў таксама не падабаецца "беларускі кантэкст" ЧС-2021.

Пытанне пра месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2021 года павінна быць вырашанае да канца студзеня. Раней месцам правядзення былі абраныя Мінск і Рыга.

NIVEA MAN адмовілася спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
Адказ кампаніі NIVEA наконт спансіравання чэмпіянату свету ў Мінску

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі