Новае свята — Дзень Нязломнасці — прапануе Аб'яднаны пераходны кабінет

Кастусь Каліноўскі
Аб'яднаны пераходны кабінет прапануе заснаваць новае свята — Дзень Нязломнасці. Адзначаць яго прапануецца 2 лютага, у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага.
З прапановай выступіў Павел Баркоўскі, які выконвае абавязкі прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні.
"Гэтая дата нагадвае пра подзвіг многіх беларусаў і беларусак, якія аддалі шмат сіл, каб зрабіць нашую краіну свабоднай і шчаслівай. Не заўсёды іх шлях прыводзіў да перамогі, але яны змагаліся, нягледзячы ні на што", — тлумачыць Баркоўскі сваю ідэю.
Да гэтага дня ён запрашае напісаць у сацсетках пра сучасных герояў — актывістаў, валанцёраў, палітвязняў, пра постаць Каліноўскага, пра выбітных асобаў з гісторыі, ідэі якіх важныя для захавання беларускай ідэнтычнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.