Новую крымінальную справу пачалі на палітвязня Міколу Дзядка
Мікола Дзядок, архіўнае фота
На палітвязня-анархіста Міколу Дзядка пачалі новую крымінальную справу, піша "Новы час".
Яго вінавацяць у "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" (арт. 411 КК). Гэта пагражае яшчэ да трох гадоў пазбаўлення волі. Па гэтым жа артыкуле падаўжалі зняволенне Паліне Шарэнда-Панасюк, Змітру Дашкевічу ды іншым палітвязням.
У 2020 годзе Дзядку прысудзілі пяць гадоў зняволення. На волю ён мусіў бы выйсці 25 красавіка 2025 года.
У чэрвені Дзядка ды іншых палітвязняў гродзенскай турмы №1 адправілі ў ШІЗА. Як піша "НЧ", выйшаў адтуль Мікола толькі ў верасні.
Палітвязня больш за год трымаюць у адзіночнай камеры. Аднак у зняволенні ён працягвае самаадукацыю, вывучае замежныя мовы, замаўляе кнігі. У Дзядка ёсць праблемы са здароўем: баліць страўнік, бывае галаўны боль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.