Паліну Шарэнда-Панасюк пасля этапа ў СІЗА Гомеля адразу пасадзілі ў карцар

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк / "Беларусь 1"

Палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк этапавалі з ІЧУ Рэчыцы назад у СІЗА Гомеля. Там яе адразу ж адправілі ў карцар, паведамляе "Вясна Брэст".

У Рэчыцу палітзняволеную пераводзілі для следчых дзеянняў па чарговай справе паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Па словах Андрэя Шарэнды, мужа Паліны, следчыя дзеянні ўжо скончыліся. Калі блізкія затэлефанавалі ў гомельскае СІЗА, каб даведацца пра здароўе жанчыны і магчымасць перадачы для яе, ім адказалі, што Паліну адправілі ў карцар на 10 дзён.

Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Ад той пары яна пастаянна знаходзіцца ў зняволенні. Жанчыне ўжо двойчы працягвалі тэрмін па абвінавачанні ў непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі. Не дапамагло нават тое, што палітзняволеная пагадзілася зняцца ў прапагандысцкай праграме. Паліна мусіла выйсці на волю 21 траўня 2024 года, але яе перавялі ў гомельскае СІЗА і трэці раз абвінавацілі ў "непадпарадкаванні". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі