Новы праект Каардынацыйнай рады дапаможа бізнесу, пацярпеламу ад ціску
Каардынацыйная рада абвясціла пра старт новага праекта — "За дело!". Гэта база даных доказаў ціску на бізнес па палітычных матывах.
Звяртацца можа кожны, чый бізнес пацярпеў ад палітычнага ціску.
"Кожны мае права на абарону ў тым ліку і бізнес. "За дело" — гэта інструмент дапамогі бізнесу, праз які кожная кампанія можа заявіць аб рэпрэсіях і разлічваць на кампенсацыю ў будучыні", — кажа сябра асноўнага складу КР Таццяна Марыніч.
На сайце ініцыятывы можна ананімна расказаць гісторыю ціску на свой бізнес. Арганізатары абяцаюць не публікаваць асабістыя даныя без згоды інфарматара. Для аналітыкі яны плануюць выкарыстоўваць зводныя даныя, без інфармацыі пра асобныя кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.