Няма канцэртаў — давайце шпалеры! Як вам новыя афішныя тумбы ў Мінску?

Афішная тумба ў шпалерах / Юлія Дубянец, для Еўрарадыё​
Афішная тумба ў шпалерах / Юлія Дубянец, для Еўрарадыё​

Каля 200 афішных тумбаў у Мінску будуць абклееныя... звычайнымі шпалерамі. Першыя такія тумбы з'явіліся 20 ліпеня на праспекце Дзяржынскага. За два тыдні тумбы са шпалерамі распаўзліся па ўсёй сталіцы. Замест спісаў спектакляў і фотаздымкаў зорак цяпер арнаменты і кветачкі.

Нет концертов — давайте обои! Как вам новые афишные тумбы в Минске?

— Ідэя з'явілася ў нас сумесна з УП "Мінгардаведка", — распавядае Еўрарадыё намесніца гендырэктара холдынгу "Беларускія шпалеры" Юлія Дубянец. — Пачынаючы з красавіка з-за каранавіруса шматлікія канцэрты былі адменены, таму і інфармацыі пра іх, якую можна было б размяшчаць на тумбах, у патрэбнай колькасці няма. Нас папрасілі дапамагчы і даць матэрыял. Мы падумалі, чаму б і не паказаць нашы шпалеры Мінску?

Мінгардаведка не запатрабавала ў "Беларускіх шпалер" аплаты за рэкламу. Холдынг, у сваю чаргу, адгрузіў рэкламнаму прадпрыемству шпалеры для афішных тумбаў.

Нет концертов — давайте обои! Как вам новые афишные тумбы в Минске?

Стракатыя афішныя тумбы маглі б стаць турыстычнай фішкай. Але мінчукі прынялі іх неадназначна. Адным ідэя падалася цікавай, іншыя тут жа пачалі крытыкаваць яе ў сацсетках. Маўляў, вырві вока, а не ўзоры. У холдынгу кажуць, што разумелі: усім не дагодзіш — і стараліся падбіраць узоры для выклейкі так, каб тумбы выглядалі прыгожа. Перавагу аддалі яркім шпалерам.

Нет концертов — давайте обои! Как вам новые афишные тумбы в Минске?

Ва УП "Мінгардаведка" Еўрарадыё распавядаюць, што кожнае лета, калі канцэртаў у Мінску становіцца менш, тумбы прынята чысціць ад афіш і рэшткаў клею. Шпалеры, якімі тумбы абляпілі цяпер, будуць выкарыстаныя як падкладка пад новыя афішы.

Нет концертов — давайте обои! Как вам новые афишные тумбы в Минске?

— Канцэртаў стала нашмат менш, дакладней, іх ужо зусім няма, — кажа начальніца аддзела па рэкламе Ірына. — Адмененыя чатыры фестывалі, з якімі мы працавалі — гэта VIVA BRASLAV, "Рок за Баброў", A-Fest, LIDBEER. Але з верасня будуць запушчаныя новыя праекты, таму, спадзяюся, усё будзе добра. У далейшым будзем размяшчаць на тумбах толькі афішы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі