Нямецкія журналісты знайшлі беларуса, які працаваў на ферме чальца AfD пад Лідай

Ёрг Дорнау і яго партнёр Юрый Куніцкі

Ёрг Дорнау і яго партнёр Юрый Куніцкі / lidanews.by

Нямецкія журналісты высветлілі, што палітык і бізнесовец Ёрг Дорнау, на цыбульнай ферме якога працавалі беларускія палітвязні, часта бываў у Беларусі і падтрымліваў кантакты з мясцовымі ўладамі. У прыватнасці, 22 верасня 2020 года Дорнау і яго дзелавы партнёр і сябар з Лейпцыга Юрый Куніцкі сустракаліся са старшынём Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам. А ўсяго ў 2019-2021 гг. Дорнау наведваў Беларусь больш за 20 разоў. Гэта высветлілі журналісты выданняў n-tv і RTL.

Часта ў Беларусі адпачывала і жонка палітыка. Яна публікавала на сваёй старонцы ў Instagram фота з экскурсій, барбекю ў Лідзе і ваколіцах. На іх яна з сябрамі, сваякамі і двума сваімі сабакамі. У жанчыны было шмат асабістых кантактаў у краіне, адзначаюць нямецкія журналісты.

Яны таксама знайшлі былога палітвязня, які працаваў на цыбульнай ферме Дорнау пад Лідай. Яго завуць Сяргей Чарняк, яму 60 гадоў. Цяпер ён у Польшчы. Чарняк расказаў журналістам, што апынуўся ў зняволенні за перапосты з апазіцыйных рэсурсаў, каментары і лайкі. Ён музыка, добра вядомы ў роднай Лідзе. Тройчы адбываў арышт па 15 сутак кожны. У лютым падчас трэцяга зняволення яго адправілі на цыбульную ферму Дорнау "Цыбулька-Бел". Акрамя яго, там былі яшчэ 30 зняволеных. Палітычных везлі на працу са звязанымі рукамі. Працаваць даводзілася ў тым жа адзенні, у якім людзі былі падчас затрымання. Ім не выдалі ні цёплых куртак, ні працоўнай формы.

"На працы нас не кармілі. Раніцай у лагеры быў сняданак. А наступны прыём ежы быў толькі ўвечары", расказвае мужчына. І тым не менш ён назваў працу на ферме "добрымі зменамі" на фоне цяжкіх турэмных умоў. У камеры на двух чалавек іх было чацвёра. "Таму ў яго засталіся станоўчыя ўспаміны пра катаржныя работы на ферме", адзначаюць журналісты выдання.

Чарняк таксама расказаў, што аднойчы ён бачыў на ферме "вялікага, моцнага, лысага немца". Ён апазнаў Дорнау на фотаздымку, які яму паказалі журналісты. Паводле Чарняка, немец прыехаў на мінівэне з нямецкімі нумарамі і гаварыў са сваімі супрацоўнікамі, але не са зняволенымі.

Дорнау — чалец ультраправай партыі AfD і дэпутат зямельнага парламента. Пасля расследавання Reform.news пра гаспадарку Дорнау пад Лідай, дзе выкарыстоўвалася праца беларускіх палітвязняў, у Германіі запатрабавалі завесці крымінальную справу супраць палітыка.

Немецкие журналисты нашли белоруса, работавшего на ферме члена AfD под Лидой
Сяргей Чарняк / n-tv.de
Немецкие журналисты нашли белоруса, работавшего на ферме члена AfD под Лидой
Ёрг Дорнау на сустрэчы з Уладзімірам Каранікам у верасні 2020 года / lidanews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі