Нямытую і прапаленую кофту Курта Кабейна прадалі за 334 тысячы долараў

Нямытую і прапаленую кофту Курта Кабейна прадалі за 334 тысячы долараў

Заношаную кофту Курта Кабейна, на якой засталіся плямы і прапаленыя цыгарэтамі дзіркі, прадалі з аўкцыёна ў Нью-Ёрку за 334 тысячы долараў.  Кардыган ужо назвалі найдаражэйшым швэдрам у гісторыі, паведамляе Бі-бі-сі.

У вязанай кофце балоцістага колеру з адарваным гузікам лідар “Нірваны” выступаў на канцэрце MTV Unplugged у 1993 годзе, за паўгода да сваёй смерці.

Кардыган брэнда Manhattan, нібыта ўзяты з чужога пляча, стаў візітоўкай не толькі Кабейна, але і ўсяго стылю гранж. Мяркуючы па ўсім, кофту так і не памылі. Да таго ж невядома, ці была яна новай, калі трапіла ў гардэроб музыкі.

Таксама з аўкцыёна прадалі гітару на левую руку, на якой Кабейн граў падчас турне “Нірваны”, калі прасоўваў дыск In Utero. Раней гэты інструмент выстаўлялі ў Музеі славы рок-н-рола. Гітара пайшла з малатка за 340 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі