Як вярнуць у Беларусь кнігу Казіміра Малевіча?
У Віцебску ёсць Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва". Знаходзіцца ён у будынку, дзе 100 гадоў таму знаходзілася Віцебская народная мастацкая вучэльня. Установа, наўпрост звязаная з такімі імёнамі, як Марк Шагал і Казімір Малевіч. А ў адной замежнай прыватнай калекцыі захоўваецца ўнікальная кніга Казіміра Малевіча "Бог не зрынуты. Мастацтва. Царква. Фабрыка". І цалкам лагічна было б, каб гэтая кніга знаходзілася не ў замежнай прыватнай калекцыі, а ў музеі ў Віцебску.
Якім чынам была знойдзеная кніга Малевіча і чым яна адметная ды ўнікальная? Колькі грошай патрэбна, каб выкупіць кнігу? Чаму ініцыятыву музея па вяртанні кнігі Малевіча не падтрымала дзяржава?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!