Новы прэзідэнт Чылі стане адным з самых маладых палітычных лідараў у свеце

Новы прэзідэнт Чылі стане адным з самых маладых палітычных лідараў у свеце

Прэзідэнцкія выбары ў Чылі выйграў кандыдат ад кааліцыі левых сіл Габрыэль Борыч. Яго сапернікам у другім туры быў прадстаўнік правых Хасэ Антоніё Каст. Апошні хутка прызнаў сваё паражэнне — у яго каля 45%, у Борыча — больш за 54%. Як адзначае "Бі-Бі-Сі", сёлетнія выбары ў Чылі адрозніваліся тым, што абодва кандыдаты прытрымліваліся дыяметральна процілеглых поглядаў, яны прапаноўвалі зусім розныя бачанні развіцця краіны.

Новы прэзідэнт Чылі стане адным з самых маладых палітычных лідараў у свеце. Габрыэлю Борычу 35 гадоў. Ён зойме сваю пасаду 11 сакавіка 2022 года.

Новы прэзідэнт Чылі стане адным з самых маладых палітычных лідараў у свеце
Габрыэль Борыч і яго выбарцы / https://www.reuters.com
Новы прэзідэнт Чылі стане адным з самых маладых палітычных лідараў у свеце
Прыхільнікі новага прэзідэнта / https://www.reuters.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі