"Нёман" трэці раз стаў уладальнікам Кубка Руслана Салея

"Нёман" трэці раз стаў уладальнікам Кубка Руслана Салея

24 жніўня адбыўся фінальны матч Кубка Руслана Салея. Гродзенскі "Нёман" святкаваў перамогу ў гасцях у маладзечанскага "Дынама" — 4:2.

Першую шайбу ў першым перыядзе забіў дынамавец Станіслаў Кучкін

Гродзенцы адкрылі лік у другім перыядзе. Першую шайбу забіў Раман Маліноўскі. Аднак відэапаўтор пераканаў суддзяў, што хакеіст парушыў правілы, таму гол не быў залічаны. Аднак пасля гэтага Раман Шуба і Міхаіл Хараманда двойчы рэалізавалі большасць і вывелі "Нёман" наперад — 2:1. 

У трэцім перыядзе гаспадары зраўнялі лік дзякуючы Сяргею Багалейшу — 2:2. Аднак удача сёння была на баку "Нёмана": спярша Аляксандр Маляўка вывеў сваю каманду наперад, а потым Антон Елісеенка павялічыў разрыў — 4:2. 

Гродзенцы трэці раз заваёўваюць Кубак Беларусі. Першыя дзве перамогі яны святкавалі ў 2014 і 2016 гадах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі