Спявак Ілля Сільчукоў, звольнены ў Мінску за "палітыку", дэбютуе ў La Scala
Ілля Сільчукоў / Еўрарадыё
У знакамітым міланскім тэатры La Scala выступіць адзін з самых вядомых беларускіх оперных спевакоў Ілля Сільчукоў. На пачатку чэрвеня ён будзе спяваць у пастаноўцы оперы Дворжака "Русалка". Як гаворыцца на сайце тэатра, беларус будзе выконваць партыю Паляўнічага.
Пра свой дэбют у легендарным тэатры Сільчукоў паведаміў і ў сацсетках. У каментарах ён удакладніў, што будзе таксама выконваць ролю Водніка за свайго адсутнага калегу.
Прэм'ера пастаноўкі запланаваная на 6 чэрвеня.
Увосень 2020-га Іллю Сільчукова звольнілі з мінскага Вялікага тэатра. Адной з прычынаў быў яго ўдзел у відэа "Культура за страйк". Пасля гэтага спявак з'ехаў у ЗША, выступаў у амерыканскіх, французскіх тэатрах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.