Па АНТ паказалі, як Ціханоўскі ў СІЗА пагражае Лукашэнку

По ОНТ показали, как Тихановский в СИЗО угрожает Лукашенко

Па дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі яшчэ адзін фрагмент гутаркі, якая 10 кастрычніка 2020 года адбылаўся ў СІЗА паміж Аляксандрам Лукашэнкам, яго сынам Мікалаем і яго набліжанымі з аднаго боку, і дванаццаццю палітвязнямі з другога. У гэтым відэа Сяргей Ціханоўскі (улады нарэшце не хаваюць яго прысутнасці ў тым пакоі) пагражае Лукашэнку.

Сяргей Ціханоўскі: Пасля вас потым пытанні будуць да Колі. Вось гэта я меў на увазе. Вось гэта мая думка была. Яны будуць, гэтыя пытанні да Колі пасля!
Аляксандр Лукашэнка: У цябе да Колі ніякіх пытанняў не будзе.
Сяргей Ціханоўскі: У мяне не будзе?
Аляксандр Лукашэнка: Ён будзе звычайным грамадзянінам, як твае дзеці.
Сяргей Ціханоўскі: Прыедуць па яго.

Пры гэтым Ціханоўскі звяртаецца да Лукашэнкі на "вы", а Лукашэнка да Ціханоўскага — на "ты".

Пасля гэтай размовы двое палітвязняў: Юры Васкрасенскі і Дзмітрый Рабцэвіч — выйшлі з СІЗА КДБ. Мера стрымання ім была заменена з "ўтрымання пад вартай" на "хатні арышт". Астатнія дзесяць, сярод якіх былі Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард, Аляксандр Васілевіч і іншыя, засталіся за кратамі.

Па тэлевізары тую размову ў СІЗА тлумачылі жаданнем Аляксандра Лукашэнкі пачуць усе меркаванні. Цяпер жа яе фрагменты выкарыстоўваюцца ў дзяржпрапагандзе — выдраныя з кантэксту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі