Па ўсёй Расіі прайшла пратэстная акцыя "Надакучыў”

Па ўсёй Расіі прайшла пратэстная акцыя "Надакучыў”

29 красавіка па ўсёй Расіі прайшла пратэстная акцыя "Надакучыў”. Яна была аб’яўлена Міхаілам Хадаркоўскім і “Адкрытай Расіяй” і атрымалася не вельмі масавай (у адрозненне ад акцыі пратэсту супраць карупцыі, якая прайшла 26 сакавіка). Паліцыя затрымлівала ўдзельнікаў акцыі толькі ў некалькіх гарадах, найбольш масава — у Санкт-Пецярбургу. У шэрагу гарадоў мітынгі ці пікеты былі ўзгоднены з мясцовымі ўладамі, інфармуе сайт meduza.io.

Паводле задумкі арганізатараў, людзі павінны былі пісаць пісьмовыя звароты на імя расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з патрабаваннем выконваць закладзены ў Канстытуцыі прынцып змяняльнасці ўлады. У Маскве на вуліцу выйшла каля 200 чалавек, акцыя не была ўзгоднена з уладамі. У Томску, дзе мітынг быў легальным, сабралося 500 чалавек. Затрыманні арганізатараў і ўдзельнікаў адбыліся ў Цюмені, Новакузнецку, Кемерава (каля 13), Туле (каля 20), Казані, у Санкт-Пецярбургу (да 50 чалавек).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі