З 2 траўня пачынаецца рэгістрацыя для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні
Яна працягнецца да 1 чэрвеня (за выключэннем 9-12 траўня).
Абітурыент мусіць падаць заяву асабіста. Акрамя яе неабходна прадаставіць дакумент аб аплаце за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні (10 тысяч рублёў за адзін навучальны прадмет), пашпарт (пасведчанне кіроўцы не падыходзіць).
Адзіная змена бягучага года — устанаўленне ніжняга значэння тэставага бала, пачынаючы з якога адзнака будзе лічыцца задавальняючай. Зроблена гэта для таго, каб выключыць магчымасці ўдзелу ў конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі асобаў, якія маюць нізкі ўзровень падрыхтоўкі, нагадвае БЕЛТА.
Фота — sb.by