Пад Данецкам загінуў афіцэр, у яго была няякасная бронекамізэлька (відэа)
Трагічнае здарэнне адбылося ў аэрапорце, які працягваюць утрымліваць украінскія сілавікі, штодня адбіваючы атакі.
Аскепак патрапіў украінскаму афіцэру ў шыю, перад гэтым ён прабіў пласціну бронекамізэлькі. Падобныя раненні атрымалі яшчэ некалькі байцоў. Яны пацярпелі з-за "фальшывых" бронекамізэлек, у якіх не аказалася кеўларавых пласцін, інфармуе ТСН.
Пазней Нацгвардыя Украіны заявіла, што выпадкаў гібелі вайскоўцаў у Данецкім аэрапорце з-за неякасных бронекамізэлек не было.
Фота: Reuters