Пад Харкавам падарвалі чыгунку
Перадухіліць крушэнне пасажырскага цягніка ўдалося толькі цудам.
У Чугуеўскім раёне Харкаўскай вобласці каля 2.40 машыніст пасажырскага цягніка “Адлер — Кіеў” знайшоў пашкоджанні чыгуначнага пуці. Высветлена, што рэйкі былі пашкоджаныя ў двух месцах (не болей за метр на кожным пуці), у выніку выбуху. Падрыў адбыўся на чыгуначным мосце.
Пільнасць чыгуначнікаў дазволіла перадухіліць аварыю цягніка.
Рух на гэтым участку чыгункі цалкам аднавілі каля 9-й раніцы, інфармуе УНІАН.