Падчас абстрэлу Кіева магла быць пашкоджана адна з сістэм Patriot — CNN

Patriot на пазіцыі / Ілюстрацыйнае фота Reuters
Patriot на пазіцыі / Ілюстрацыйнае фота Reuters

16 траўня падчас начнога абстрэлу Кіева магла быць пашкоджана адна з сістэм Patriot, паведамляе CNN са спасылкай на неназванага амерыканскага чыноўніка. Аднак яна не была знішчана, як сцвярджае Мінабароны РФ. ЗША ўсё яшчэ ацэньваюць патэнцыйную шкоду для зенітнага ракетнага комплексу, каб зразумець, ці можна рамонт правесці на месцы.

У той жа час украінскія афіцыйныя асобы заявілі ў аўторак, што ўсе шэсць гіпергукавых расійскіх ракет "Кінжал" былі перахоплены. Расійскі бок спасылаўся на відэа з Кіева, на якім відаць, як на месцы, адкуль, імаверна, запускаліся ракеты Patriot, адбыўся выбух.

Тэлеканал адзначае, што ў цяперашні час Украіна мае дзве сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot, адна з якіх перададзеная Злучанымі Штатамі, а іншая — сумесна Германіяй і Нідэрландамі. Пакуль невядома, якая з іх магла быць пашкоджана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі