Падчас авіяшоу ў Швейцарыі сутыкнуліся два самалёты (відэа)
Здарэнне адбылося ў кантоне Базэль-Ланд. Паводле папярэдніх дадзеных загінуў адзін чалавек.
Два самалёты сутыкнуліся на авіяшоу на поўначы Швейцарыі ў камуне Дытыген (кантон Базель-Ланд). Мясцовая паліцыя паведамляе пра аднаго загінуўшага пілота.
Паводле папярэдніх дадзеных, сутыкнуліся два лёгка-маторных самалёты, якія ўваходзілі ў нямецкую пілатажную групу. Адзін з іх зачапіў хваставую частку другога, пасля чаго самалёты ўпалі на зямлю. Адзін пілот здолеў катапультавацца.
Мерапрыемства было заўчасна закрыта. Мадэлі самалётаў, што пацярпелі, не ўдакладняюцца.
Напярэдадні, 22 жніўня, падобны інцыдэнт адбыўся на авіяшоу Shoreham ў брытанскім графстве Заходні Сасэкс. Знішчальнік-бамбардзіроўшчык Hawker Hunter падчас манёўра зваліўся на трасу. Сем чалавек загінулі на месцы, двое былі шпіталізаваны. Усяго раненні, па дадзеных паліцыі, атрымалі 14 чалавек. Пілот выжыў, ён знаходзіцца ў крытычным стане, паведамляе lenta.ru.
Фота: AFP