Палата прадстаўнікоў прыняла закон, які дазваляе КДБ забараняць выезд з Беларусі
Мяжа Беларусі / gpk.gov.by
18 красавіка Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні законапраект, які надзяляе КДБ правам абмяжоўваць выезд з Беларусі ў інтарэсах нацбяспекі.
У ім уводзяцца наступныя меры:
— часовае абмежаванне на выезд з Беларусі асоб, супраць якіх вядзецца адміністрацыйны працэс;
— Камітэт дзяржбяспекі атрымлівае права часова абмяжоўваць выезд фізічных асоб з краіны ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі;
— удакладняюцца падставы для адтэрміноўкі ад прызыву на вайсковую службу.
У законе прадугледжваецца таксама "дадатковае рэгуляванне парадку выезду за мяжу супрацоўнікаў дзяржаўных органаў".
Пры падрыхтоўцы да другога чытання ў праекце закона быў прапісаны парадак узгаднення выезду з Беларусі кіраўнікоў дзяржорганаў, дзяржарганізацый і работнікаў, якія маюць допуск да дзяржсакрэтаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.