Паліне Шарэнда-Панасюк прысудзілі яшчэ 1 год зняволення
Паліна Шарэнда-Панасюк
Суд Рэчыцкага раёна прысудзіў палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк адзін год зняволення. Такі тэрмін пакарання прызначыў суддзя Станіслаў Іванюценка.
Жанчыну абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні адміністрацыі папраўчай установы. Суд над ёй пачаўся 2 кастрычніка.
У апошнім слове, як перадае Радыё "Свабода", Паліна зноў заявіла пра сваю невінаватасць. Падзеі 2020 года ў Беларусі яна параўнала з паўстаннем Кастуся Каліноўскага. Яна заявіла, што людзей, якія ахвяруюць сабой дзеля незалежнасці і дэмакратыі, у новай Беларусі назавуь героямі, а тых, хто іх цяпер катуе, чакае суд.
Як распавядала Еўрарадыё, на судзе Шарэнда-Панасюк расказала, што ў калоніі яе збівалі іншыя зняволеныя па наводцы адміністрацыі.
Жанчына была затрыманая ў студзені 2021-га і асуджаная на два гады пазбаўлення волі. За непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі яе судзяць ужо другі раз і паўторна дадаюць год зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.