Палітвязня Мікалая Дзядка могуць перавесці ў турму — праваабаронцы

Мікалай Дзядок / Еўрарадыё
Мікалай Дзядок / Еўрарадыё

Палітвязню Мікалаю Дзядку могуць зрабіць больш жорсткім рэжым зняволення. Заўтра ў судзе Горацкага раёна будуць разглядаць справу "аб пераводзе Мікалая Дзядка ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму".  Праваабаронцы не выключаюць, што Дзядка могуць перавесці з калоніі ў турму.

Мікалай Дзядок — блогер і анархіст. Яго затрымалі ў лістападзе 2020 года. Пры затрыманні збілі. Праз год — у лістападзе 2021 года — яго асудзілі на пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавачвалі па трох артыкулах, але Мікалай не прызнаў віну ні па адным з іх.

У канцы сакавіка ў калоніі Дзядка змясцілі ў памяшканне камернага тыпу — за адмову хадзіць на працу. Хадзіць на працу ён адмовіўся ў знак пратэсту супраць пазбаўлення яго ліставання і пераследу асуджаных, якія з ім размаўлялі. У ПКТ яго адправілі на чатыры месяцы. Акрамя таго, у красавіку ён правёў 9 дзён у штрафным ізалятары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі