Палітвязня Мікалая Статкевіча за 5 месяцаў 5 разоў адпраўлялі ў ШЫЗА
Суддзя адправіў Статкевіча ў калонію на 14 гадоў.
За пяць месяцаў, з 10 траўня гэтага года, да Мікалая Статкевіча 9 раз ужываліся розныя спагнанні, расказалі яго жонцы Марыне Адамовіч у адміністрацыі калоніі.
Гэта значыць, што ўсяго за 5 месяцаў Статкевіча 5 разоў адпраўлялі ў штрафны ізалятар (у апошні раз — 2 тыдні таму), пазбывалі права на працяглае і на кароткае спатканні, пазбывалі магчымасці атрымаць пасылку.
“1238 дзён за рашоткай. 254 дні без вестачкі…” — піша Марына Адамовіч.
Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў няволі ўжо 3 гады і 4 месяцы — яго затрымалі за тры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Суд хоча, каб палітык правёў у калоніі 14 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.