"Палітычных" студэнтаў адлічваюць за непаспяховасць

Зафіксаваныя першыя факты адлічэння студэнтаў, затрыманых у Мінску пасля падзеяў 19 снежня, перадае БелаПАН. Паводле інфармацыі камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць", адзін са студэнтаў адлічаны з Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Яшчэ двух студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка праінфармавалі ў дэканаце, што ім выдадуць дакументы аб адлічэнні да канца тыдня.

Як заяўляў раней саветнік міністра адукацыі па сувязях са СМІ і грамадскасцю Віктар Іўчанкаў, "па палітычных матывах з беларускіх ВНУ не адлічваюць". Гэта пацвярджае і "Салідарнасць": "палітычным" проста намякаюць на праблемы са сдачай сесіі. Што і адбылося ў БДПУ: у аднаго са студэнтаў не прынялі залік, у іншага — курсавую работу.

Праваабаронцы зазначаюць, што ўсе студэнты-арыштанты дапушчаныя да сесіі, таму працэс іх адлічэння, хутчэй за ўсё, можа быць расцягнуты па часе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі