Палітзняволенага Уладзіміра Гундара на год пазбавілі прадуктовай перадачы

Уладзімір Гундар / БЕЛТА

Уладзімір Гундар / БЕЛТА

Палітзняволенага Уладзіміра Гундара на год пазбавілі права атрымліваць прадуктовыя перадачы, паведамляе "Радыё Рацыя" са спасылкай на дасведчаную крыніцу. Раней яго ўжо каралі падобным чынам.

"З 1 сакавіка яго зноў пазбавілі перадачы. Хоць сядзіць ужо паўгода ў камеры-адзіночцы. Паводзіць сябе ніжэй за траву, цішэй за ваду. Таму сам не ведае, за што. Магчыма, у іх там па плане нешта такое бывае", — кажа крыніца выдання.

Нагадаем, актывіста і краязнаўцу з Баранавічаў Уладзіміра Гундара судзілі па справе "групоўкі Аўтуховіча". Ён адмовіўся даваць паказанні, расказаў толькі пра выкарыстанне гвалту, абвяшчаў галадоўку. У кастрычніку 2022 года Гродзенскі абласны суд прызначыў Гундару 18 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Затым яго судзілі яшчэ раз — за "абразу пракурора". Паводле вынікаў таго суда тэрмін яго зняволення павялічыўся да 20 гадоў. Гундар мае інваліднасць — у яго няма адной нагі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі