Палітвязень Уладзімір Гундар у карцары аглух — праваабаронцы

Уладзімір Гундар / БЕЛТА
Уладзімір Гундар / БЕЛТА

У апошні дзень свайго сямідзённага перабывання ў карцары палітвязень Уладзімір Гундар стаў кепска чуць, паведамляюць праваабаронцы.

Пасля выхаду з карцара Гундара стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы. Мужчына перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова.

Да яго выклікалі лекара, які даў палітвязню цытрамон і ібупрафен, абяцаў выклікаць лора. Аднак дагэтуль невядома, ці наведаў Гундара спецыяліст.

Карцарам палітвязня пакаралі яшчэ ў першы дзень красавіка за падушку, не так пакладзеную на шконку. Але на працягу месяца яго не адпраўлялі ў карцар, бо там не было вольнага месца.

Уладзімір Гундар асуджаны агулам на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку па "справе Аўтуховіча". 6 чэрвеня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі па яго апошнім прысудзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі