Памёр генерал Лапацік, які рассказаў пра "эскадроны смерці" ў Беларусі
Ад наступстваў COVID-19 памёр міліцэйскі генерал Мікалай Лапацік. Менавіта ён 20 гадоў таму распавёў у сваім рапарце пра "эскадроны смерці", якія дзейнічалі ў Беларусі. На той час Лапацік узначальваў крымінальную міліцыю ў МУС.
З таго дакумента стала вядома, што перад знікненнямі апанентаў Лукашэнкі спецназавец Дзмітрый Паўлічэнка атрымліваў у СІЗА №1 пісталет, з якога расстрэльвалі прысуджаных да вышэйшай меры.
"Потым Лапаціка хутка адправілі ў адстаўку, але пакінулі ў жывых. І да ўчорашняга дня ён ціха жыў за высокім плотам лецішча ў поўным маўчанні. Яшчэ адзін чалавек, які ведаў усё, сышоў. Пакойцеся з мірам генерал. І ўсё-такі дарма вы тады далі зарок маўчання. Зрэшты, цяпер гэта ўжо не мае значэння", — напісала ў Фэйсбуку журналістка Ірына Халіп.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.