Пасажырскія цягнікі Гродна-Віцебск і Баранавічы-Гродна спазняюцца на 4 гадзіны

Аварыя ў Барысаве паралізавала частку чыгункі

Аварыя ў Барысаве паралізавала частку чыгункі / УУС Мінскага аблвыканкама

Са спазненнем прыкладна на чатыры гадзіны прыбудуць на канчатковыя станцыі цягнікі №680 Гродна-Віцебск і №6283 Баранавічы-Гродна, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі. Запазняюцца таксама цягнікі рэгіянальных ліній.

Прычынай стала аварыя на пераездзе ў Барысаве, дзе цягнік урэзаўся ў фуру.

"Пасажыры паінфармаваныя пра сітуацыюі, якая склалася. Асвятленне, ацяпленне і праца санітарных вузлоў забяспечаныя", — заяўляюць у Белчыгунцы.

Аварыя адбылася каля 16-й гадзіны. Фура DAF з паўпрычэпам праязджала праз пераезд на дазвольны сігнал семафора. аднак праз няспраўнасць аўтамабіль спыніўся проста на чыгуначных шляхах. Там у яго і ўрэзаўся грузавы цягнік. Пры здарэнні ніхто не пацярпеў, але машына атрымала механічныя пашкоджанні. 

Пасажырскія цягнікі Гродна-Віцебск і Баранавічы-Гродна спазняюцца на 4 гадзіны
Аварыя ў Барысаве паралізавала частку чыгункі / УУС Мінскага аблвыканкама
Пасажырскія цягнікі Гродна-Віцебск і Баранавічы-Гродна спазняюцца на 4 гадзіны
Аварыя ў Барысаве паралізавала частку чыгункі / УУС Мінскага аблвыканкама
Пасажырскія цягнікі Гродна-Віцебск і Баранавічы-Гродна спазняюцца на 4 гадзіны
Аварыя ў Барысаве паралізавала частку чыгункі / УУС Мінскага аблвыканкама

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі