Пасажыры з рэгіёнаў ужо не могуць трапіць на прыватныя міжгароднія маршруткі

Пасажыры з рэгіёнаў ужо не могуць трапіць на прыватныя міжгароднія маршруткі

Пасажыры з рэгіёнаў ужо не могуць трапіць на прыватныя маршруткі, каб паехаць у горада ў горад, піша TUT.by. Многія прадпрымальнікі, якія займаліся міжгароднімі пасажырскімі перавозкамі, адмянілі рэйсы на 26 лютага і чакаюць тлумачэнняў наконт новых правілаў працы, якія ўводзяцца акурат з панядзелка.

Паводле новай рэдакцыі закона “Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках”, прыватнікі павінны цяпер выконваць толькі рэгулярныя рэйсы: заключаць дамовы з аператарамі, накіроўвацца ў рэйсы з вакзалу і датрымлівацца пэўнага маршруту. Працаваць на такіх умовах перавозчыкі не хочуць. Яны мяркуюць, што гэта парушае іх правы.

Першымі з праблемай сутыкнуліся пасажыры з Полацка і Наваполацка, якія не могуць цяпер выехаць на маршрутцы ў Мінск і Віцебск. Ім было зручна сядаць у маршрутку, якая за тры гадзіны давязе да сталіцы за меншыя грошы, чым дзяржаўны перавозчык.

Працу прыпынілі перавозчыкі з Пінска і Слуцка. Прадпрымальнікі з іншых гарадоў усё ж бяруцца даставіць пасажыраў у Мінск, калі тыя былі запісаныя на паездку загадзя. Праўда, яны не выключаюць, што дзяржава можа ўжыць супраць іх пэўныя санкцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі