Пашкоджаную ўстаноўку Patriot ва Украіне ўжо адрамантавалі — Пентагон

Сістэма Patriot, перададзеная Украіне /  twitter.com/oleksiireznikov
Сістэма Patriot, перададзеная Украіне /  twitter.com/oleksiireznikov

Зенітна-ракетны комплекс Patriot, пашкоджаны падчас ракетнай атакі на Кіеў 16 траўня, ужо адрамантавалі. Ён цалкам у працоўным стане, заявіла спікер Пентагона Сабрына Сінгх на брыфінгу ў Вашынгтоне.

"Што я магу пацвердзіць, што адна сістэма Patriot была пашкоджаная, але цяпер яна выпраўленая і цалкам зноў у працоўным стане", — прыводзіць яе словы УНІАН.

Сінгх не стала раскрываць ніякіх іншых падрабязнасцяў, спаслаўшыся на сакрэтнасць. Яна прапанавала журналістам задаць усе астатнія пытанні афіцыйным прадстаўнікам Украіны.

У ноч на 16 траўня Расія нанесла магутны ракетны ўдар па ўкраінскай сталіцы, выкарыстаўшы ў тым ліку 6 гіпергукавых ракет "Кінжал". Прадстаўнікі ўкраінскіх СПА заявілі, што ўсе ракеты былі збітыя.

У сваю чаргу расіяне заявілі, быццам падчас гэтай атакі знішчылі пускавую ўстаноўку Patriot. Заходнія СМІ са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне пацвердзілі, што адзін комплекс атрымаў пашкоджанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі